рус | укр

Главная

Контакты

Навигация:
Арсенал
Болезни
Витамины
Вода
Вредители
Декор
Другое
Животные
Защита
Комнатные растения
Кулинария
Мода
Народная медицина
Огород
Полесадник
Почва
Растения
Садоводство
Строительство
Теплицы
Термины
Участок
Фото и дизайн
Хранение урожая









Зацвярджаю

Дэкан факультэта водазабеспячэння і гідрамеліярацыі

________________ А.А. Волчак

(подпiс)

 

«____» _______________ 2011 г.

 

Рэгiстрацыйны №___/р.

 

 

Беларуская мова (прафесiйная лексiка)

Вучэбная праграма для спецыяльнасцей:

 

1-70 04 02 Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна

1-70 04 03 Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў

 

Факультэт – водазабеспячэння і гідрамеліярацыі

 

Кафедра беларускай і рускай моў

 

Курс –1

Семестр –1

Лекцыі – няма Экзамен - няма

Практычныя

заняткi –34 гадзіны Залiк – 1 семестр

Лабараторныя Курсавы праект - няма

заняткі - няма

Усяго аўдыторных гадзiн

па дысцыплiне –34

 

Самастойная работа – 18 гадзін

Самастойная работа пад кіраўніцтвам

выкладчыка – няма

 

Усяго гадзiн у семестры - 52

Усяго гадзiн Форма атрымання

па дысцыплiне – 52 вышэйшай адукацыi – дзённая

Складальнік Л.У.Пікула

 

Брэст 2011г.

 

Вучэбная праграма (рабочы варыянт) распрацавана на базе тыпавой вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесiйная лексiка)» ад 02.09.2008, рэгiстрацыйны № ТД-СГ.015/тып.

 

Разгледжана i рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на пасяджэннi кафедры беларускай і рускай моў.

 

«» 2011 г., пратакол №___

 

Загадчык кафедры беларускай і рускай моў

 

_____________________Н. М. Борсук

 

Адобрана i рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камiсiяй факультэта водазабеспячэння і гідрамеліярацыі

«» 2011г., пратакол №___

 

Старшыня метадычнай камiсii

факультэта водазабеспячэння і гідрамеліярацыі

____________________М.М.Водчыц

 

 

1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Беларуская літаратурная мова – адна з форм існавання нацыянальнай культуры, сродак зносін народа ў розных сферах яго жыццядзейнасці. Сучасная беларуская літаратурная мова абслугоўвае культурныя патрэбы нашага грамадства. Гэта мова навукі, друку,радыё, тэлебачання, літаратуры, справаводства. Яна строга ўнармаваная, апрацаваная майстрамі слова: пісьменнікамі, вучонымі, дзеячамі культуры. Дзякуючы сваёй унармаванасці, літаратурная мова зразумелая ўсяму грамадству. Пасля прыняцця 26 студзеня 1990 года Закона «Аб мовах у Беларускай ССР», які абвясціў беларускую мову дзяржаўнай, і Закона РБ «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон РБ «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», прынятага 13 ліпеня 1998 года, сфера яе ўжывання значна пашырылася. Таму веданне нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, уменне выкарыстоўваць іх неабходна для паспяховай практычнай дзейнасці сучаснага спецыяліста.

Сучасныя патрабаванні да выпускніка беларускай ВНУ абумовілі асаблівую ўвагу да прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў. Да спецыялістаў-выпускнікоў ВНУ прад’яўляюцца патрабаванні не толькі высокага прафесіяналізму, але і глыбокага разумення прынцыпаў зносін на беларускай мове. Якасная падрыхтоўка ў сферы беларускай мовы становіцца неад’емнай складаючай прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў.

Беларуская мова ( прафесійная лексіка ) – дысцыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю і інш.

Праграма курса «Беларуская мова ( прафесійная лексіка )» накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналагіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць розную інфармацыю на беларускай мове, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Мэты выкладання дысцыпліны:

- выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

- развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы;

- пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будучых спецыялістаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

- фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці;

- выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкненне да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Асноўныя задачы вывучэння дысцыпліны:

- сфарміраваць у студэнтаў разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

- даць студэнтам неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;

- дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці і духоўным адраджэнні нацыі;

- садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думаючых спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

У выніку засваення курса «Беларуская мова ( прафесійная лексіка)» студэнты павінны:

Ведаць:

- ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін;

- функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

- месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

- сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

- набор прафесійнай лексікі;

- тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці;

Умець:

- граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

- адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю;

- перакладаць прафесійна арыентаваныя тэксты;

- складаць на беларускай мове справавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступленні.

Просмотров: 242

Вернуться в категорию: Термины

© 2013-2017 cozyhomestead.ru - При использовании материала "Удобная усадьба", должна быть "живая" ссылка на cozyhomestead.ru.