рус | укр

Главная

Контакты

Навигация:
Арсенал
Болезни
Витамины
Вода
Вредители
Декор
Другое
Животные
Защита
Комнатные растения
Кулинария
Мода
Народная медицина
Огород
Полесадник
Почва
Растения
Садоводство
Строительство
Теплицы
Термины
Участок
Фото и дизайн
Хранение урожая









Агульная характарыястыка класічнага прыродазнаўства

Выраз “навука сучаснага тыпу”, які неаднаразова ўжываўся ў дадзеным дапаможніку, абазначае тут навуку XVII-XXI cтагоддзяў. Яе галоўная мэта – выяўленне іманентных рэчаіснасці прычынна-выніковых сувязяў. Сродкамі для дасягнення дадзенай мэты ў яе абсягу з’яўляюцца эксперыменты, назіранні, тэарэтычныя абагульненні, матэматычныя гіпотэзы, якія сталым чынам узаемадзейнічаюць паміж сабой. Адмысловае месца ў метадалагічным арсенале навукі сучаснага тыпу належыць матэматычным, колькасным метадам, так што ступень авалодання гэтымі метадамі фігуруе ў ёй як крытэрый узроўню развіцця той ці іншай навуковай дысцыпліны. Грунтоўнай яе характарыстыкай з’яўляецца таксама істотная, непарыўная сувязь з практыкай, якая паглыблялася з кожным крокам наперад у яе развіцці.

Першы этап гістарычнай эвалюцыі навуковага пазнання сучаснага тыпу доўжыўся ад ХVII да мяжы ХІХ і ХХ стст. Навуцы гэтага часу дадаецца, як правіла, эпітэт “класічная”. У класічным прыродазнаўстве прыярытэтнае становішча належала механіцы і звязанаму з ёй механічнаму светабачанню: менавіта механіка задавала ўласцівыя яму кагнітыўныя стандарты. Як указвалася вышэй (1.7), дамінаванне механіцызму мела свае культурныя перадумовы і са свайго боку ўплывала на культурныя працэсы, абумоўліваючы ўзнікненне адпаведных яму тэндэнцый і разам з тым выклікаючы да жыцця інтэнсіўны пошук сваіх альтэрнатыў.

Сярод істотных характарыстык класічнага прыродазнаўства неабходна вылучыць найперш той момант, што яно адцягвалася ад уплыву суб’екта навуковага пазнання на аб’ект. Ягонаму кагнітыўнаму ідэалу адпавядала апісанне і тлумачэнне “аб’екта ў ім самім без указання на сродкі яго даследавання” [85, c.706]. Гэты “рэалістычны” аспект класічнай навукі, аднак, можа разглядацца як ідэалізацыя пры параўнанні яе з навукай сучаснай, для якой характэрна “патрабаванне выразнай фіксацыі ўзаемадзеяння аб’екта са сродкамі назірання і ўлік асаблівасцяў сродкаў назірання пры апісанні аб’екта” [85, c.706].

Спецыфіка класічнага прыродазнаўства ў дачыненні да сучаснай навукі (гэтаксама як і ў дачыненні да папярэдніх формаў навуковага пазнання) выразна выяўляецца таксама ва ўласцівай яму канцэпцыі строгай, адназначнай прычыннасці. Фактычнай яе асновай з’яўляецца механіка, дынаміка, яе грунтоўнае ўяўленне пра сілу [26, c.149]. Прычына і вынік выступаюць тут як выразна акрэсленыя, знешнія адзін да аднаго феномены. Іх сувязь таксама мае выразны, відавочны характар, яна можа быць проста і лёгка адноўленая эксперыментальным шляхам. Акрамя таго, каўзальнае дачыненне выяўляе фундаментальны колькасны аспект і таму перадаецца праз функцыянальную матэматычную залежнасць (хоць і не губляецца ў ёй).

Такім чынам, класічнае прыродазнаўства з’яўляецца гістарычна першай формай прыродазнаўчых ведаў сучаснага тыпу. Яго храналагічныя межы – XVII – канец ХІХ стст. У якасці навукі-лідара ў ім выступае фізіка і найперш – механіка. Класічнае прыродазнаўства характарызуецца строгім аб’ектывізмам, яно адцягвалася ад уплыву суб’екта навуковага пазнання на яго аб’ект. Істотнай яго характарыстыкай з’яўляецца таксама дэтэрміністычнае светабачанне, разгляд прыродных з’яў і працэсаў у кантэксце строгіх, адназначных прычынна-выніковых сувязяў.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Паспрабуйце выявіць агульнакультурныя падставы і агульнакультурнае значэнне асноўных характарыстык класічнага прыродазнаўства.

2. Якое месца, на Вашу думку, класічнае прыродазнаўства займае ў светабачанні сучаснага чалавека?

3. Якія праблемы, на Ваш погляд, характэрная для класічнага прыродазнаўства інтэрпрэтацыя прынцыпу дэтэрмінізму найперш паставіла перад філасофіяй?

Просмотров: 162

Вернуться в категорию: Почва

© 2013-2017 cozyhomestead.ru - При использовании материала "Удобная усадьба", должна быть "живая" ссылка на cozyhomestead.ru.